avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
03.12.2025 20:20
«Дыктатары заяўляюць, што дэмакратыя пагражае ім. Гэта сапраўды так — яна пагражае іх незаконнай уладзе» 

3 снежня Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у канферэнцыі Grand Continent Summit, дзе выступіла на панэлі «How Democracy Thrives». 

Grand Continent Summit — закрыты форум у Альпах, які збірае каля двухсот экспертаў і палітыкаў. Яго арганізуе французскае выданне Le Grand Continent пры патранажы прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона і прэзідэнта Італіі Серджа Матарэлы. Сярод удзельнікаў саміту — міністр замежных справаў Францыі Жан-Ноэль Баро, міністр замежных справаў Італіі Хасэ Мануэль Альбарэс, прэм’ер-міністр Харватыі Андрэй Пленкавіч, пятая прэзідэнтка Грузіі Саломе Зурабішвілі і іншыя.

Разам з генеральным сакратаром Рады Еўропы Аленам Берсэ і нобелеўскай лаўрэаткай Аляксандрай Матвійчук лідарка абмеркавала чаму аўтарытарызм умацоўваецца і што могуць зрабіць еўрапейскія краіны, каб не дапусціць падзення на ўсходнім флангу. 

Ціханоўская:
«Дэмакратыя падвяргаецца нападкам па ўсім свеце. Гэта не выпадковая, а старанна спланаваная атака дыктатараў. У іх агульныя ідэалогіі, тэхналогіі і зброя. Яны выкарыстоўваюць адны і тыя ж брудныя прыёмы. Дыктатары кажуць, што дэмакратыя пагражае ім. Гэта сапраўды так — яна пагражае іх незаконнай уладзе. 

Учора Пуцін заявіў, што гатовы пачаць вайну супраць Еўропы ў любы час. І ён не жартуе. Псіхалагічна рускія ніколі не спынялі барацьбу з Захадам. Яны знаходзяцца ў стане вайны з таго часу, як Пуцін прыйшоў да ўлады.

Прыйшоў час прызнаць, што ў 90-я гады Захад дапусціў памылку, лічачы Расію партнёрам. Як сказала старшыня Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Берыт Ліндэман: «Мы прадаём Расіі вяроўку, на якой яна хоча нас павесіць». Для Еўропы ўсходні фланг не «праблема суседства», а лінія фронту глабальнага сутыкнення паміж дэмакратыяй і дыктатурай»
? 119
? 34
??? 11
? 3
? 2
? 2
? 1
7 2.7K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram