avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
01.12.2025 19:18
«Рэжым вызваляе адных, і арыштоўвае іншых»

Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Осла з працоўным візітам, дзе ўзяла ўдзел у публічным мерапрыемстве ў Нарвежскім Хельсінкскім Камітэце. Там беларуская лідарка выступіла перад удзельнікамі з прамовай і распавяла пра сітуацыю цяпер: нягледзячы на працу па гуманітарным трэку і вызваленні, пераслед па палітычных матывах у Беларусі працягваецца кожны дзень.

«Летась вы дапамаглі запусціць Міжнародны гуманітарны фонд. Сотні палітвязняў і сотні іх сем'яў атрымалі дапамогу. Вядома, у лепшым свеце нам не спатрэбіўся б такі фонд. Але мы жывём у іншай рэальнасці. І палітзняволеным патрэбная наша падтрымка.

На жаль, арышты працягваюцца. Рэжым выкарыстоўвае людзей як тавар для гандлю. Адных вызваляе, іншых арыштоўвае. Вызваленых грамадзянаў Беларусі дэпартавалі сілай, пазбавілі дакументаў і выгналі з краіны, не даючы ім выбару застацца са сваімі сем'ямі. І пакуль мы змагаемся за вызваленне ўсіх, мы павінны пераканацца, што вызваленыя маюць выбар — застацца ці з'ехаць. І мы павінны пераканацца, што рэпрэсіі цалкам спыняцца.

Цяпер мы бачым акно магчымасцяў. Нявызначанасць вакол Украіны прымушае рэжым ісці на саступкі, і мы павінны гэтым цалкам скарыстацца. І цяпер мы не павінны здымаць ціск, а зрабіць яго яшчэ больш эфектыўным. Лукашэнка вызваляе людзей не з-за гуманнасці. Ён робіць гэта з-за ізаляцы
і».


Падчас цырымоніі Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла спецыяльнага прадстаўніка Уле Тэр'е Хорпестада «Крыжам Добрасуседства», а Бэрыт Ліндэман, генеральную сакратарку Нарвежскага Хельсінкскага камітэта, — медалём «За выдатную працу».
? 126
??? 22
? 17
? 10
? 7
? 3
? 2
? 1
17 3.2K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram