avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
01.12.2025 15:50
Анатоль Лябедзька — пра сустрэчы ў парламенце Нарвегіі

Сёння Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Осла. Падчас візіту дэлегацыя наведала Стортынг — парламент краіны.

Як адзначыў дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька, падчас размоваў з прадстаўнікамі парламента абмеркавалі тры ключавыя тэмы:
— незалежнасць і бяспеку Беларусі,
— дэмакратыю і правы чалавека,
— таксама магчымасці для беларусаў у Нарвегіі.

Адным з важных пунктаў стала магчымасць стварэння ў Стортынгу групы «За дэмакратычную Беларусь».

Анатоль Лябедзька:
«Для таго, каб быць паспяховымі ў той ці іншай краіне, патрэбныя людзі і структуры, якія будуць прафесійна трымаць беларускае пытанне ў нарвежскім парадку дня. І таму выключна важным бачу стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» у парламенце Нарвегіі — большую частку дыстанцыі мы ўжо прайшлі. Мы атрымалі падтрымку ад спікера і дэпутатаў, якія займаюцца міжнароднай дзейнасцю. Маем прадстаўнікоў ад трох фракцыяў, якія пагадзіліся стварыць такую групу і працаваць дзеля Беларусі і для Беларусі».
? 107
? 19
? 18
? 3
? 2
? 2
??? 1
? 1
? 1
12 11.5K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram