avatar
Светлана Тихановская
29.11.2025 13:18
У Варшаве пройдзе афлайн- і анлайн-сустрэча для сямей, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівымі патрэбамі

8 снежня ў Варшаве адбудзецца сустрэча, прысвечаная падтрымцы сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівымі патрэбамі. Фармат мерапрыемства гібрыдны: частка ўдзельнікаў будзе прысутнічаць у Варшаве, астатнія змогуць далучыцца анлайн.

«Мы запрашаем да ўдзелу як бацькоў, так і прафесійных удзельнікаў, якія працуюць з дзецьмі з асаблівымі патрэбамі. Мэтай сустрэчы з’яўляецца абмен досведам, абмеркаванне асноўных цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца сем’і ў Польшчы і Літве, а таксама пошук магчымых рашэнняў у сферы адукацыі, медычнай і псіхалагічнай дапамогі і сацыяльнай падтрымкі.

Праграма будзе ўключаць сесію пра досвед сем’яў, абмеркаванне работы сістэмы аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнай абароны, а таксама заключны круглы стол з фармуляваннем асноўных высноў і прапаноў», — адзначыла намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Ірына МакЛейн.
Колькасць месцаў у зале абмежаваная, таму для ўдзелу патрэбная папярэдняя рэгістрацыя. Удзельнікі анлайн таксама павінны зарэгістравацца праз форму, каб атрымаць спасылку на падключэнне.

Арганізатары таксама пачалі працу над «Дарожнай мапай праблем і патрэбаў, з якімі сутыкаюцца беларускія сем’і, што выхоўваюць дзяцей з асаблівымі патрэбамі ў Польшчы і Літве».

Для гэтага праводзіцца апытанне бацькоў. Чым больш адказаў будзе, тым больш поўным будзе агульнае ўяўленне пра сітуацыю гэтай групы і тым лепш можна будзе сфармаваць прыярытэты для далейшай працы.

Ініцыятывы рэалізуюцца Прадстаўніцтвам па сацыяльнай палітыцы АПК у цеснай супрацы з бацькоўскім клубам «Сцізорык».

@CabinetBelarus
? 120
? 30
??? 7
? 2
? 1
? 1
10 3.8K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram