avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
28.11.2025 17:19
Другая акадэмія жаночага палітычнага лідарства прайшла ў Празе

Другая Акадэмія жаночага палітычнага лідарства прайшла ў Празе і аб’яднала 10 удзельніц, усе з іх — былыя палітзняволеныя. Гэтая ініцыятыва дае магчымасць жанчынам з досведам рэпрэсіяў развіць свой патэнцыял і ўмацаваць лідарскія навыкі.

Акадэмія накіраваная на падрыхтоўку жанчын да больш актыўнага ўдзелу ў палітычных працэсах і прадстаўлення беларускай дэмакратычнай супольнасці на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Праграма ўключала тэарэтычныя заняткі, практычныя модулі, сустрэчы з эксперткамі, а таксама візіты ў амбасады Германіі і Нарвегіі.

Святлана Ціханоўская:
«Акадэмія жаночага палітычнага лідарства — магчымасць для жанчын, якія прайшлі праз рэпрэсіі, аднавіць свае сілы, набыць новыя веды і ўпэўненасць, каб працягваць змагацца за свабодную і дэмакратычную Беларусь.

Дарагія ўдзельніцы, нам вельмі спатрэбяцца вашыя веды, здольнасці, і галоўнае, — вашае жаданне актыўна працаваць дзеля пераменаў. Я ўпэўненая, што кожная з вас знойдзе сваё месца ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці і ў структурах нашага дэмакратычнага руху. У прадстаўніцтвах дэмакратычных сілаў, у асобных камандах і праектах у сферах камунікацыі, аналітыкі, адукацыйнай дзейнасці. Галоўнае — каб вы верылі ў сябе і ў тое, што ўсе нашыя з вамі высілкі патрэбныя беларусам і беларускам — верылі ў нашую перамогу».


Акадэмія рэалізуецца дзякуючы супольнай працы Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы, Офіса Святланы Ціханоўскай і чэшскага прадстаўніцтва фонду Rosa Luxemburg Stiftung.
? 107
? 27
??? 6
? 5
? 4
? 1
? 1
8 2.9K
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram