«Калядная пошта 2026»: стварыце свята для дзіцяці палітвязня!
Калядныя святы — гэта час, калі кожнае дзіця марыць пра цуд. Асабліва — калі чакаюць маці ці тату з турмаў і не могуць раздзяліць з імі святочныя дні, адчуць іх клопат і разам адкрываць падарункі з-пад ялінкі.
Менавіта таму ўжо пяты год запар фонд
«Краіна для жыцця» ладзіць «Калядную пошту» — акцыю, якая дапамагае дзецям палітвязняў і былых палітвязняў адчуць святло і атмасферу Калядаў, нават калі побач няма самых родных.
Фонд, як і заўсёды, збірае лісты з пажаданнямі ад дзяцей, а беларусы і беларускі — робяць усё, каб гэтыя калядныя мары здзейсніліся.
Дзеці могуць падзяліцца тым, пра што мараць на святы — заяўку можна падаць па гэтай спасылцы
. Тэрмін — да 20 снежня 2025 года ўключна.
Як можна далучыцца да акцыі?
– падтрымаць
збор па спасылцы;
– падзяліцца зборам у сваіх сацсетках, калі для вас гэта бяспечна.
Далучайцеся, каб разам стварыць для дзяцей маленькі калядны цуд!
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram