avatar
Светлана Тихановская
24.11.2025 19:21
Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў сувязі з актывізацыяй перамоваў па выпрацоўцы мірнага плана для Украіны і па выхаду з найглыбейшага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі

Аб'яднаны Пераходны Кабінет вітае актывізацыю перамоваў паміж Украінай, ЗША і Еўрапейскім саюзам па выпрацоўцы мірнага плана для Украіны.

Вітаючы намаганні ўсіх бакоў, адначасова мы падкрэсліваем важнасць адстойвання інтарэсаў Украіны, якая была падвергнута беспрэцэдэнтнай агрэсіі з боку Расіі пры саўдзеле рэжыму Лукашэнкі.

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі звяртаецца да партнёраў у ЗША і Еўрапейскім саюзе аб важнасці выпрацоўкі адзінай пазіцыі адносна будучыні Рэспублікі Беларусь, дзе галоўнымі ўмовамі павінны быць захаванне незалежнасці, суверэнітэту Беларусі і правядзенне дэмакратычных пераўтварэнняў.

Мы звяртаемся да адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, да ўрадаў краін Еўрапейскага Саюза, а таксама Вялікабрытаніі з прапановай аб правядзенні палітычнай канферэнцыі, прысвечанай вырашэнню глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу і спрыянню пачатку нацыянальнага дыялогу ў Беларусі, маючы на ўвазе тое, што беларускае грамадства знаходзіцца пад беспрэцэдэнтнымі, самымі маштабнымі ў гісторыі апошніх дзесяцігоддзяў Еўропы рэпрэсіямі, а таксама падвяргаецца беспрэцэдэнтнаму інфармацыйнаму, ідэалагічнаму, ваеннаму і палітычнаму ўплыву Расійскай Федэрацыі.

Лічым важным адзначыць, што зняццё санкцый з рэжыму Лукашэнкі павінна быць абумоўлена зменай унутранай рэпрэсіўнай і знешняй агрэсіўнай палітыкі рэжыму, а таксама пачаткам поўнамаштабнага дыялогу з беларускім грамадствам і дэмакратычнымі інстытутамі.

Аб'яднаны Пераходны Кабінет будзе праводзіць актыўныя кансультацыі з усімі зацікаўленымі бакамі для выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі.

Жыве Беларусь!

Заява прынята на пасяджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
Варшава, 24 лістапада 2025 года

@BelarusCabinet
? 96
? 48
? 13
? 4
? 1
? 1
? 1
9 2.7K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram