avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
24.11.2025 10:32
Святлана Ціханоўская — да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту супраць жанчын

«Сёння мы гаворым пра гвалт у самых розных яго формах: фізічны, псіхалагічны, палітычны. Пра тых жанчын, якія сутыкнуліся з хатнім гвалтам і былі вымушаныя шукаць абароны там, дзе яе часта няма. Пра тых, хто перажываў прыніжэнні і дыскрымінацыю на працы. Пра жанчын, якія страцілі волю за сваю грамадзянскую пазіцыю, прайшлі праз допыты, ціск, пагрозы і нават гвалт. І пра тых, хто, нягледзячы на страх і небяспеку, працягвае змагацца за праўду і свабоду.

Беларускі штодня праяўляюць неверагодную стойкасць: трымаюць на сваіх плячах сям’ю, працу, грамадскія ініцыятывы, падтрымліваюць людзей вакол сябе і нашую краіну ў самыя цяжкія часы.

І сёння я хачу сказаць кожнай жанчыне: вы не адна. Мы побач. Мы разам. І калі вам пагражае небяспека — не абірайце маўчанне. Ніводная жанчына не павінна заставацца сам-насам з гвалтам. Калі вы сутыкаецеся з пагрозамі, ціскам або абразамі, звяртайцеся па дапамогу: да надзейных блізкіх, у сацыяльныя і праваабарончыя арганізацыі, у службы падтрымкі. Прасіць абароны — гэта не слабасць.

Мы павінны будаваць Беларусь, дзе ніводная жанчына не будзе баяцца вяртацца дадому. Дзе яна зможа працаваць без прыніжэнняў і ціску. Дзе дзяржава не будзе крыніцай гвалту, а наадварот — гарантам абароны. Дзе любы чалавек, незалежна ад полу, зможа жыць свабодна, бяспечна і з адчуваннем уласнай годнасці».
? 145
? 19
? 12
? 10
? 4
? 3
13 3.7K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram