avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
20.11.2025 14:07
Святлана Ціханоўская стала лаўрэаткай прэміі Index on Censorship — Freedom of Expression Awards 2025

19 лістапада ў Лондане адбылася цырымонія ўзнагароджання Прэміі за свабоду выказвання 2025, якую штогод уручае міжнародная арганізацыя Index on Censorship. Гэтая прэмія стала сімвалам салідарнасці з тымі, хто працягвае змагацца за свабоду слова і дэмакратычныя перамены, нягледзячы на рэпрэсіі аўтарытарных рэжымаў.

Сёлета лаўрэаткай прэміі стала Святлана Ціханоўская. Яна прысвяціла гэтую прэмію журналістам і ўсім беларусам, якія ахвяравалі сваёй свабодай за праўду.

«Я хачу прысвяціць гэтую ўзнагароду тым, хто ахвяраваў сваёй свабодай дзеля права казаць праўду. Нашым зняволеным журналістам.

Анджэю Пачобуту, Кацярыне Андрэевай, яе мужу Ігару Ільяшу, Людміле Чэкінай, Дзянісу Івашыну, Марыне Золатавай, Валерыі Касцюговай, Ірыне Злобінай.

І Андрэю Аляксандраву, былому члену Index, чые лісты вы публікавалі ў праекце Index on Censorship. 

Нашаму лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру і змагару за свабоду, Алесю Бяляцкаму.

Максіму Знаку — юрысту, пісьменніку і апазіцыйнаму палітыку, якому Index прысвяціў выставу пад назвай «Лісты з турмаў Лукашэнкі». 

І ўсім 33 работнікам СМІ, якія сёння знаходзяцца за кратамі. Рэжым не змог прымусіць іх замаўчаць, таму кінуў іх за краты. 

Але іх галасы ўсё роўна чутныя — бо праўда пранікае нават скрозь турэмныя сцены.

Я прысвячаю гэтую ўзнагароду беларусам, якім пагражаюць гадамі зняволення проста за выказванне меркавання ў інтэрнэце супраць дыктатара або ў падтрымку Украіны.

Сёння ўвечары я ганаруся — і гэта, магчыма, занадта слабае слова. Я прымаю гэтую ўзнагароду ад імя ўсіх беларусаў, якія не адмовіліся ад сваёй годнасці, свайго голасу і сваёй б
удучыні».
? 143
??? 23
? 16
? 7
? 6
? 4
? 3
? 2
10 2.7K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram