avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
20.11.2025 11:11
Заява Святланы Ціханоўскай аб вызваленні беларускіх святароў і неабходнасці спынення рэпрэсіяў супраць Царквы

«Я шчыра вітаю вызваленне беларускіх святароў кс. Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча. Гэта вельмі важны крок, які вяртае надзею іх сем’ям, вернікам і ўсім, хто маліўся за іх свабоду. Іх вызваленне — гэта напамін, што салідарнасць і міжнародная ўвага і дзеянні маюць значэнне.

Хачу выказаць глыбокую ўдзячнасць Папе Льву і Святому Прастолу за іх сталую, прынцыповую пазіцыю, за маральную падтрымку і за пастаянныя намаганні дзеля абароны беларускіх святароў і вернікаў. Мы памятаем і высока цэнім публічныя крокі Ватыкана, у тым ліку наш удзел у развітанні з Папам Францішкам, кантакты з Апостальскай нунцыятурай у Вільнюсе і іншыя жэсты салідарнасці.

Варта адзначыць, што ў шматлікіх краінах свету працягваюцца пераследы і застаюцца палітвязні. Тое, што Ватыкан звяртае ўвагу на Беларусь стала магчымым дзякуючы пастаяннай працы беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў, намаганням вернікаў і грамадзянскай салідарнасці, якая прыцягвае міжнародную ўвагу да парушэнняў правоў чалавека і гуманітарнага крызісу ў нашай краіне.

У той жа час я падкрэсліваю, што мы вядзём пастаянную і сістэмную працу са Святым Прастолам — як у публічным, так і ў непублічным дыпламатычным фармаце. Пытанне вызвалення святароў і ўсіх незаконна зняволеных беларусаў — адно з ключавых у нашых кантактах. Мы рэгулярна ўздымаем яго на ўсіх узроўнях узаемадзеяння з Ватыканам.

Але нашая праца працягваецца. За кратамі застаюцца іншыя вернікі і людзі веры, якія сталі ахвярамі рэпрэсіяў. Мы настойваем, каб усе зняволеныя вернікі былі вызваленыя, а пераслед Царквы і любых канфесіяў быў канчаткова спынены. Ніводзін чалавек не павінен сядзець у турме за сваю веру, маральны выбар або служэнне бліжнім.

Я дзякую Святому Прастолу за ягонае духоўнае і чалавечае лідарства. Мы высока цэнім кожную ініцыятыву і кожны крок, якія набліжаюць нас да таго дня, калі ў Беларусі не застанецца палітвязняў — ні святароў, ні свецкіх.

Беларусь павінна быць краінай, у якой веру паважаюць, а не караюць. Дзе святары служаць людзям, а не сустракаюць іх праз турэмную сетку. І яна абавязкова стане такой».
? 128
? 29
? 12
??? 5
? 5
? 3
10 3.3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram