avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
18.11.2025 13:56
«Беларусь можа стаць рэгіянальным высокатэхналагічным цэнтрам — краінай, якая вырабляе, укараняе інавацыі і гандлюе з усёй Еўропай» 

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з рабочым візітам у Кракаве, дзе сёння адбылося адкрыццё 10-га Саміту «Эканоміка адкрытых вачэй» — міжнароднага форуму, прысвечанага ідэі эканомікі, заснаванай на дэмакратычных каштоўнасцях. Форум накіраваны на тое, каб дапаўняць эканамічныя паказальнікі нематэрыяльнымі прынцыпамі — сацыяльнай уцягнутасцю, адказнасцю перад планетай і празрыстасцю бізнесу. 

У сваёй прамове Святлана Ціханоўская адзначыла, што будучыня беларускай эканомікі патрабуе дакладнага і адказнага плану пераменаў, і падкрэсліла асноўныя напрамкі, на якіх павінна грунтавацца аднаўленне краіны:

«Як дэмакратычныя сілы, мы ўжо маем план з 5 крокаў па аднаўленні нашай эканомікі і аднаўленні незалежнасці Беларусі.

Першае — рэальныя эканамічныя рэформы. Мы павінны мадэрнізаваць нашу эканоміку, правесці прыватызацыю, абараняючы пры гэтым працоўныя месцы людзей, і даць малому бізнесу прастору для росту. Нам трэба ачысціць сістэму ад карупцыі, стварыць незалежныя суды і абараняць кожнага інвестара. 

Другое — фінансавая незалежнасць. Беларусь павінна вярнуць сабе доступ да міжнародных фінансавых арганізацыяў і падтрымліваць прыватныя кампаніі.

Трэцяе — новыя рынкі і еўрапейскія стандарты. Нам трэба дыверсіфікаваць наш гандаль і прыняць еўрапейскія правілы і стандарты.

Чацвёртае — энергетычная бяспека. Беларусь павінна скараціць сваю залежнасць ад расійскай энергіі. Мы павінны падключыцца да еўрапейскіх энергетычных сетак і развіваць аднаўляльную энергетыку.

І пятае — лічбавая Беларусь. Мы хочам пабудаваць сучасную лічбавую дзяржаву, дзе кампаніі рэгіструюцца за хвіліны, дзяржаўныя паслугі даступныя анлайн, а для карупцыі ня
ма месца».
? 144
? 123
? 29
? 15
??? 2
? 2
24 10.4K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram