avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
13.11.2025 19:58
«Кітай можа быць добрай альтэрнатывай Расіі для беларускіх студэнтаў, але…»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях моладзі Маргарыта Ворыхава ў эфіры Еўрарадыё паразважала пра тое, як уплывае закрыццё межаў на беларускую моладзь і чаму Кітай — не лепшы выбар для навучання:

Пра закрытую мяжу і студэнтаў
«Закрыццё мяжы закранула тую моладзь, якая цяпер засталася ў Беларусі і не мае магчымасці з'ехаць з краіны і патрапіць у Літву. Ім даводзіцца шукаць нейкія абходныя шляхі, як патрапіць у Еўрасаюз, таму што ёсць цяпер студэнты, якія паступілі ва ўніверсітэты, навучаліся там на працягу некалькіх месяцаў і цяпер паехалі да бацькоў. Гэта вельмі распаўсюджаная гісторыя. Для мяне гэта вельмі крытычнае пытанне, бо мы разумеем, што для студэнтаў адсутнасць магчымасці прысутнічаць фізічна ва ўніверсітэце можа прывесці да адлічэння. І людзі трапілі ў такую сітуацыю менавіта з-за таго, што Лукашэнка ладзіць правакацыі, якія пагражаюць бяспецы Літвы»
.


Пра кітайскую адукацыю і чаму яна не выйсце
«У апошнія гады Кітай інвеставаў шмат у тое, каб пашырыць сваю прысутнасць на тэрыторыі Беларусі праз адкрыццё культурніцкіх цэнтраў ва ўніверсітэтах і адкрыццё праграмаў па абмене з Беларуссю. І цяпер, насамрэч, ён набірае папулярнасць. Але я б не рэкамендавала навучацца ў Кітаі. Канешне, гэта можа быць цікавым досведам таксама, як альтэрнатыва Расіі. Але там ёсць свае акалічнасці, бо Кітай — недэмакратычная краіна. Гэта краіна, якая выкарыстоўвае тыя ж падыходы да кантролю за насельніцтвам, якія выкарыстоўвае і Беларусь. Нават камеры назірання, якія ўсталёўваюцца на тэрыторыі Кітая, імпартуюцца ў Беларусь, як механізм для кантролю насельніцтва праз штучны інтэлект і адсочванне твараў
».

https://www.youtube.com/live/rYNKOs3NO5c
YouTube
Как закрытая граница влияет на молодежь Беларуси / Ворихова
? Друзья, подддержите подпиской наш второй канал с сюжетами и мини-доками: @navokal.belarus Представительница по делам молодежи и студенчества Объединенного переходного кабинета Маргарита Ворихова на Еврорадио! ? Сябры, вы можаце задаць пытанне праз данат, яго дакладна агучаць — у чаце ёсць кнопка з доларам. Увага: тролінг і абразы агучаны не будуць. А пытанні, дасланыя пад канец, зачытаць проста не паспеем! Поддержите работу редакции: ? Платная подписка на YouTube: https://www.youtube.com/channel/UC1v_dekbxqgQjBQ2fg39uBg/join ? Купите книгу Змитра Лукашука: https://www.patreon.com/euroradio Помните о безопасности: не используйте беларуские карты ?? Настроить спутниковую тарелку на платформу Belarus Tomorrow: Satellite: Hotbird 13G at 13.0E Transponder: tp 122 Frequency: 10949 MHz Polarization: Vertical Symbol rate: 27500 Ksym/s FEC: 2/3 Modulation: DVB-S2/8PSK 0:00 Пачатак 0:40 Закрытая літоўская мяжа 3:10 Як даносіць інфармацыю да палітыкаў 4:25 Моладзь у Еўропе дэпалітызаваная? 9:20 Ці здолеў рэжым завалодаць свядомасцю беларускай моладзі 13:20 Адукацыя ў Кітаі 17:30 Захад зачыняецца, беларусы выбіраюць Усход? 20:15 Прызначэнне спецпрадстаўніка ЗША 22:35 Кнут ці пернік? 26:35 Чаго дамагаюцца Злучаныя Штаты? 29:10 Праблемы беларусаў у Партугаліі 32:45 Ці атрымліваецца дагрукацца да еўрапейскіх бюракратаў? 36:00 Палітызаванасць беларускай моладзі ў Еўропе Подписывайтесь на наши соцсети: ? ТГ: https://t.me/euroradio ? FB: https://www.facebook.com/euroradio.fm ? TikTok 1: https://www.tiktok.com/@euroradio ? TikTok 2: https://www.tiktok.com/@euroradio.plus ? Instagram: https://instagram.com/euroradio
? 80
? 32
? 10
? 5
? 3
? 1
? 1
11 3.6K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram