avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
13.11.2025 16:57
«Я мару пра адкрытыя дэбаты ў беларускім парламенце замест могілкавай цішыні»

Падчас візіту ў Лондан Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Барацьба за свабоду ва Усходняй Еўропе», якая прайшла ў будынку Брытанскага парламента.

Сярод удзельнікаў — былы міністр замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, заснавальнік кампаніі Hermitage Capital і ініцыятар Акта Магніцкага сэр Уільям Броўдэр, а таксама ценявая міністарка замежных справаў Прыці Патэл. Мадэратарам дыскусіі выступіў кіраўнік Henry Jackson Society доктар Алан Мендоса.

У сваім выступе Святлана падзякавала Вялікабрытаніі за нязменную падтрымку беларускага народа і Украіны. Яна ўзгадала пяць гадоў з дня смерці Рамана Бандарэнкі і адзначыла, што адказныя за забойства дагэтуль не пакараныя. Святлана заклікала міжнародную супольнасць узмацніць ціск на рэжым і падтрымаць ініцыятывы Літвы ў Міжнародным крымінальным судзе і Міжнародным судзе ААН.

Святлана Ціханоўская:
«Менталітэт і сэрцы беларусаў не змяніліся. Яны не хочуць быць часткай войнаў і імперскіх планаў Расіі. У 2020 годзе мы перамаглі на выбарах — і на сапраўдных выбарах, а не пастаноўцы, мы пераможам зноў.

Беларусь — не Расія. Яна належыць да еўрапейскай цывілізацыі. Усходняя мяжа Беларусі — гэта мяжа Еўропы. Толькі з дэмакратычнай Беларуссю могуць быць у бяспецы Еўропа і дэмакратыя. Толькі са зменамі ў Беларусі могуць адбыцца змены ў Расіі
».
? 123
??? 17
? 10
? 8
? 2
? 2
12 2.8K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram