avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
07.11.2025 13:30
«Беларусь мае для Пуціна вырашальнае значэнне як стратэгічна, так і сімвалічна» 

Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю грэцкаму выданню Kathimerini адзначыла, што «інтэграцыя», пра якую гавораць у Маскве і Мінску насамрэч азначае страту беларускай самастойнасці, а кожная сустрэча Лукашэнкі з Пуціным — чарговая страчаная частка суверэнітэту Беларусі:

«Для Лукашэнкі Пуцін — адзіная гарантыя выжывання. Для Пуціна Лукашэнка — інструмент для кантролю над Беларуссю. З часам Лукашэнка стаў цалкам залежным ад Крамля.

Кожная сустрэча з Пуціным каштуе яму часткі суверэнітэту Беларусі. Яны гавораць пра «інтэграцыю», а насамрэч гэта падпарадкаванне. Беларусь ператвараецца ў расійскі ваенны апорны пункт. Без грошай Пуціна Лукашэнка не пратрымаўся б ва ўладзе доўга. 

Беларусь мае для Пуціна вырашальнае значэнне як стратэгічна, так і сімвалічна. Гэта яго наступальная база ў Еўропе, аплот супраць НАТА і платформа для агрэсіі. У 2022 годзе расійскія войскі ўварваліся ва Украіну з тэрыторыі Беларусі, а цяпер Масква будуе на нашай зямлі ваенныя заводы, каб Украіна не магла адбів
ацца».
? 79
? 37
? 13
? 9
? 7
? 3
??? 2
? 2
? 2
12 3.2K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram