avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
06.11.2025 09:35
Прэм’ер-міністр Аўстраліі прыняў Ціханоўскую ў Канберы

6 лістапада 2025 года Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Аўстраліі Энтані Албанізам у яго офісе ў Канберы. Упершыню аўстралійскі прэм’ер прымае беларускага палітыка на такім узроўні.  

Албаніз выказаў поўную падтрымку беларускаму народу і беларускім дэмакратычным сілам. Падчас размовы бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, вайну Расіі супраць Украіны, падтрымку для рэпрэсаваных і санкцыйную палітыку. Святлана Ціханоўская заклікала адрозніваць рэжым і беларусаў, Беларусь і Расію. 

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета падзякавала прэм’ер-міністру і ўраду Аўстраліі за прынцыповую пазіцыю ў падтрымцы Украіны і за ўвагу да сітуацыі ў Беларусі.

Ціханоўская распавяла пра праблемы беларускай дыяспары ў Аўстраліі, а таксама супольныя гістарычныя сувязі. Абмеркавалі магчымасці наладжвання кантактаў з краінамі Ціхаакіянскага рэгіёну, а таксама Сінгапурам, Японіяй, і Карэяй.

Святлана Ціханоўская:
«Гэта была шчырая цёплая размова, прэм’ер цікавіцца сітуацыяй у Беларусі, ва Украіне, і вельмі непакоіцца за лёс палітвязняў. Я падзякавала прэм’еру і Аўстралійскаму народу за падтрымку Украіны і Беларусі.

Упэўненая, што гэтая сустрэча выведзе на новы ўзровень нашае супрацоўніцтва з Аўстраліяй, і дапаможа нам працаваць больш эфектыўна».


Аўстралія актыўна ўдзельнічае ў міжнародных арганізацыях як ААН, часта выказваецца на тэму Беларусі, а таксама ўваходзіць у групу G-20 найбольшых эканомік свету.
152
🔥 17
👏 13
❤‍🔥 10
👍 7
😢 2
😐 2
🤯 1
13 2.9K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram