avatar
Наша Ніва
@nashaniva
23.04.2026 12:33
Украінскія беспілотнікі сёння зноў спалілі некалькі каштоўных расійскіх аб’ектаў у глыбокім тыле

У ноч на 23 красавіка ў Навакуйбышаўску Самарскай вобласці пад удар трапіў Нафтахімічны камбінат (ННК), які належыць «Раснафце». Гэта адзін з найбольшых у Расіі вытворцаў кампанентаў выбуховых рэчываў, у прыватнасці, сінтэтычнага этанолу і пара-трэт-бутылфенолу (ПТБФ). Мяркуючы па пажары на асноўнай устаноўцы (відэа 1 і фота 2), завод можа надоўга выйсці з ладу.

На станцыі перапампоўвання нафты (НПС) «Горкі» ў Ніжагародскай вобласці прагучалі выбухі магутнай сілы. Пасля гэтага над станцыяй узвіўся гіганцкі слуп чорнага дыму (відэа 3). НПС «Горкі» ўваходзіць у сістэму магістральных нафтаправодаў. Гэта адзін з найбольшых вузлоў пампавання нафты.

У Крыме дроны ўдарылі па нафтабазе ў Феадосіі (відэа 4). Зафіксавана як мінімум пяць удараў, пасля чаго на яе тэрыторыі ўспыхнуў пажар.

Моцны пажар спалахнуў і на Арабацкай стрэлцы — пярэспе ў Азоўскім моры (спадарожнікавае фота 5). Пансіянаты там ад пачатку вайны выкарыстоўваюцца як тылавая база для расійскіх вайскоўцаў.
🔥 181
🎉 31
19
👏 15
👍 3
💩 2
👎 1
🥰 1
8 11.2K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Наша Ніва

22.8K
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Открыть в Telegram