avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 17:44
Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй

Каля вядомай скульптуры зубра на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей пабудуюць кавярню, дзе будуць частаваць стравамі беларуска-татарскай кухні. Праект з'яўляецца часткай плана супрацоўніцтва з расійскім Татарстанам. 

https://nashaniva.com/395980

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395980
🤮 24
🔥 7
🤬 6
8 1.8K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 17:24
IT-гіганты масава звальняюць супрацоўнікаў, каб аплаціць выкарыстанне штучнага інтэлекту

Гонка ў свеце штучнага інтэлекту патрабуе ахвяр, і імі становяцца самі стваральнікі тэхналогій. За першыя месяцы 2026 года сусветныя IT-гіганты ўжо звольнілі больш за 100 тысяч супрацоўнікаў, агрэсіўна аптымізуючы выдаткі дзеля шматмільярдных інвестыцый у нейрасеткі.

https://nashaniva.com/395979

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395979
🤬 32
😁 16
😢 12
22 3.2K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 17:03
Наша Ніва Фото: Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі і Макрона Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі тэлефонную размову. Палітыкі абмеркавалі пытанні рэгіянальнай бяспекі і адносін Мінска з Еўрасаюзам. Гэты кантакт адбыўся на фоне значнага ваенна-палітычнага напружання ў рэгіёне. https://nashaniva.com/395964 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395964
«Размаўляць можна толькі мовай сілы, а Францыя такой сілай валодае». Латушка пракаментаваў званок Макрона Лукашэнку

Дыпламатычны кантакт паміж Парыжам і Мінскам мае сэнс толькі як ультыматум, а не як спроба дамовіцца. Паводле кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, любыя пагадненні з рэжымам, чыя самастойнасць знаходзіцца на гістарычным мінімуме, не будуць мець ніякай вагі без папярэдняга вырашэння ўнутрыбеларускага крызісу.

https://nashaniva.com/395978

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395978
👍 56
9
🤡 5
5 4K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 16:43
Расія страціла на вайне ва Украіне больш за 23 тысячы адзінак тэхнікі

Гэтыя кансерватыўныя падлікі OSINT-праекта Oryx, які фіксуе толькі візуальна даказаныя страты, разбураюць міф пра «другую армію свету».

https://nashaniva.com/395977

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395977
👏 52
🔥 30
💩 4
16 4.7K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 16:20
Пашкоджаны будынак Лангбарда і разбураны музей «Чарнобыль». Вынікі расійскай атакі на гістарычны цэнтр Кіева

Масіраваная расійская атака на Кіеў 24 мая прывяла да значных разбурэнняў у гістарычным цэнтры сталіцы Украіны. Сярод пацярпелых аб'ектаў — будынак МЗС, Нацыянальны мастацкі музей і практычна цалкам знішчаны музей «Чарнобыль», які толькі месяц таму адкрыўся пасля рэстаўрацыі.

https://nashaniva.com/395976

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395976
🤬 100
😡 7
4
2 5.3K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 15:57
Раскрыта сетка беларускіх шпіёнаў пад дыпламатычным прыкрыццём

Аб'яднанне былых сілавікоў Belpol апублікавала маштабнае расследаванне пра сетку беларускіх спецслужбаў за мяжой, выявіўшы больш за сто супрацоўнікаў КДБ і ГРУ, што працуюць пад дыпламатычным прыкрыццём у амаль сарака краінах свету.

https://nashaniva.com/395974

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395974
🔥 98
👍 28
👏 10
26 5.8K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 15:38
Трамп анансаваў гістарычную здзелку з Іранам, пасля запосціў правакацыйны нейрасеткавы малюнак

Злучаныя Штаты і Іран знаходзяцца за крок да падпісання пагаднення аб спыненні баявых дзеянняў. Пакуль дыпламаты ўзгадняюць умовы зняцця марской блакады і правілы суднаходства, амерыканскі прэзідэнт працягвае правакаваць Тэгеран у сацыяльных сетках і і зводзіць старыя рахункі з Баракам Абамам.

https://nashaniva.com/395973

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395973
🤡 84
💊 18
👍 6
6 6.2K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 15:18
👍 115
👏 15
14
31 6.6K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 15:12
Наша Ніва Фото: Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі і Макрона Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі тэлефонную размову. Палітыкі абмеркавалі пытанні рэгіянальнай бяспекі і адносін Мінска з Еўрасаюзам. Гэты кантакт адбыўся на фоне значнага ваенна-палітычнага напружання ў рэгіёне. https://nashaniva.com/395964 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395964
Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі

Святлана Ціханоўская выказалася наконт тэлефоннай размовы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона з Аляксандрам Лукашэнкам, адзначыўшы, што французскі бок хацеў перадаць выразны сігнал датычна вайны і ядзернага шантажу.

https://nashaniva.com/395971

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395971
👍 85
11
🥴 7
10 6.6K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 14:58
Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна

Арменія рыхтуецца атрымаць бязвізавы рэжым з Еўрасаюзам ужо праз два гады, канчаткова замацоўваючы свой геапалітычны разварот на Захад. Расія ў адказ блакуе армянскі экспарт і адкрыта пагражае Ерэвану паўтарэннем украінскага сцэнарыя. Аднак страта Нагорнага Карабаха і бяздзейнасць маскоўскіх саюзнікаў навучылі армян, што далейшае знаходжанне ў імперскіх абдымках каштуе значна даражэй за любыя эканамічныя страты.

https://nashaniva.com/395970

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395970
👍 146
26
🙏 19
20 6.7K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 14:38
Еўрапейская федэрацыя гімнастыкі зняла ўсе абмежаванні з беларускіх і расійскіх атлетаў

Выканаўчы камітэт Еўрапейскай федэрацыі гімнастыкі прыняў рашэнне аб поўным зняцці абмежаванняў на ўдзел спартоўцаў з Беларусі і Расіі ў спаборніцтвах. Гэтаму папярэднічаў аналагічны крок з боку сусветнай кіруючай структуры ў гэтым відзе спорту. Неўзабаве новы парадак павінен быць афіцыйна ратыфікаваны.

https://nashaniva.com/395965

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395965
💩 133
🤬 46
👎 15
8 7K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 14:16
Павел Латушка адказаў на заклік Калеснікавай: Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?

Кіраўнік НАУ адказаў Марыі Калеснікавай на яе прапанову спыніць змаганне з рэжымам. Палітык лічыць такі падыход ілжывым і небяспечным, бо немагчыма выратаваць краіну, ігнаруючы таго, хто скраў яе свабоду, як немагчыма вылечыць анкалогію без знішчэння ракавых клетак.

https://nashaniva.com/395969

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395969
💯 169
👍 31
❤‍🔥 13
15 7.4K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 13:51
Маці і дачка з сям'і Міронцавых выйшлі на волю пасля паўгода ў СІЗА

Лукер’я і Вераніка Міронцавы, абвінавачаныя па «экстрэмісцкім» артыкуле, вызваленыя з-пад варты. Суд прысудзіў жанчынам хатнюю хімію.

https://nashaniva.com/395968

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395968
101
💔 29
🙏 19
8 7.7K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 13:30
Варшаву ў Беларусі цікавілі толькі правы польскай меншасці і Касцёл, вось яна і прайграла — былы польскі дыпламат

Заходняя дыпламатыя дзесяцігоддзямі глядзела на Мінск праз прызму ўласнай пыхі і ілюзій. Замест тонкай геапалітычнай гульні яна выбірала позу настаўніка. У выніку «калгаснік» Лукашэнка перайграў інтэлектуалаў з еўрапейскіх салонаў. І самога сябе таксама: Беларусь апынулася ў закладніках Масквы.

https://nashaniva.com/395966

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395966
💯 93
👍 21
🤯 10
37 8K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 13:02
Як ніжнік крыў кральку. Забытая мова беларускіх картачных гульняў

У беларусаў была свая адметная картачная тэрміналогія, якая часта разыходзіцца з расейскай. У жывых гаворках захаваўся ўнікальны, самабытны свет, дзе карты не тасуюць, а габлююць, і дзе валетаў і дам называлі ніжнікамі ды кралькамі.

https://nashaniva.com/395776

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395776
43
26
👍 13
39 8.3K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 12:32
Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі і Макрона

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі тэлефонную размову. Палітыкі абмеркавалі пытанні рэгіянальнай бяспекі і адносін Мінска з Еўрасаюзам. Гэты кантакт адбыўся на фоне значнага ваенна-палітычнага напружання ў рэгіёне.

https://nashaniva.com/395964

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395964
🤔 94
👎 46
🤡 37
62 8.7K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 12:21
Зорны асілак з Чэрыкава расказаў, чаму змяніў Маскву на малую радзіму

35‑гадовы трэнер Максім Дончанка вядзе папулярны блог у інстаграме — на сёння ён мае ажно 840 тысяч падпісчыкаў. Днямі завірусіўся яго ролік, дзе Максім патлумачыў, чаму вырашыў перабрацца з Масквы назад у родны Чэрыкаў.

https://nashaniva.com/395957

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395957
49
👍 31
😁 8
17 8.6K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 12:01
⚡️ Страшныя намёкі Веры Паляковай: што яна кажа пра Уладзіміра Макея і яго загадкавую гібель

У чым Вера Палякова-Макей прызналася цяпер, праз гады пасля трагедыі з яе мужам? Што яна расказвае пра Уладзіміра Макея? Што яна так і не даравала свайму мужу? Якую прапанову Палякова атрымала, калі стала ўдавой? З кім Палякова пазнаёмілася на прыёме ў Аляксандра Лукашэнкі? Чаму яна была вымушана адмовіцца ад кар’еры на тэлебачанні? Што адбылося пасля прыходу Паляковай у адзін з самых вядомых тэатраў Беларусі?

Усе адказы шукайце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».

https://youtu.be/V37TNbqn_-Y
YouTube
Страшныя намёкі Веры Паляковай: што яна кажа пра Уладзіміра Макея і яго загадкавую гібель
#нашанива #нашаніва #новостибеларуси У чым Вера Палякова-Макей прызналася цяпер, праз гады пасля трагедыі з яе мужам? Што яна расказвае пра Уладзіміра Макея? Што яна так і не даравала свайму мужу? Якую прапанову Палякова атрымала, калі стала ўдавой? З кім Палякова пазнаёмілася на прыёме ў Аляксандра Лукашэнкі? Чаму яна была вымушана адмовіцца ад кар’еры на тэлебачанні? Што адбылося пасля прыходу Паляковай у адзін з самых вядомых тэатраў Беларусі? Усе адказы шукайце ў новым сюжэце "Нашай Нівы". *** Калі ласка, ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: - https://patreon.com/nashaniva - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YC3NBEEJWKK74&source=qr Наш сайт: https://nashaniva.com/ TikTok: https://www.tiktok.com/@nashaniva
💩 26
11
😱 3
20 8.9K
avatar
Наша Ніва
@nashaniva
24.05.2026 11:46
Што Расія бамбіла балістычным «Арэшнікам» у Белай Царкве?

У ноч на 24 мая расійскія войскі нанеслі масіраваны ўдар па Украіне, прымяніўшы балістычную ракету «Арэшнік». На гэты раз пад удар гіпергукавой зброі патрапіў горад Белая Царква, размешчаны за 70 кіламетраў на поўдзень ад Кіева.

https://nashaniva.com/395960

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395960
🤬 109
😢 13
😡 6
7 8.9K