avatar
Наша Ніва
@nashaniva
23.04.2026 01:55
Зюганаў заявіў, што ўвосені ў Расіі можа адбыцца аналаг Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года

З аднаго боку, чыста расійскі сюр: камуніст б’е трывогу, што краіне пагражае паўтор рэвалюцыі. З другога боку, яўныя прыкметы, што палёным запахла не толькі ў Туапсэ, але ў Маскве.

Старшыня ЦК КПРФ Генадзь Зюганаў выказаў здзіўленне наконт добразычлівай рэакцыі Крамля на відэаролік расійскай поп-зоркі Вікторыі Боні, у якім яна раскрытыкавала ў тым ліку блакіроўкі інтэрнэту і папярэдзіла пра рост незадаволенасці людзей.

«Калі вы тэрмінова не скарэктуеце прынцыповым чынам курсу, то ўвосень нас можа чакаць тое, што здарылася ў лютым 1917-га», — заявіў Зюганаў у эфіры канала «Россія».
😁 150
🎉 59
18
👏 14
🤡 14
💩 6
🙏 6
31 12.3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Наша Ніва

22.8K
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Открыть в Telegram