avatar
Наша Ніва
@nashaniva
22.04.2026 01:19
Трамп падоўжыў спыненне агню з Іранам і знайшоў для таго апраўданне: таму што кіраўніцтва Ірана расколатае

ЗАЯВА ПРЭЗІДЭНТА ДОНАЛЬДА ДЖ. ТРАМПА:

Зыходзячы з таго, што кіраўніцтва Ірана сур’ёзна расколатае, што не нечакана, і па просьбе фельдмаршала Асіма Муніра і прэм’ер-міністра Пакістана Шахбаза Шарыфа, нас папрасілі прыпыніць нашы атакі на дзяржаву Іран да таго часу, пакуль іх лідары і прадстаўнікі не змогуць выпрацаваць адзіную прапанову. У сувязі з гэтым я распарадзіўся, каб нашы ўзброеныя сілы працягвалі блакаду і ва ўсіх астатніх адносінах заставаліся гатовымі і здатнымі, і, адпаведна, працягнуць спыненне агню да таго часу, пакуль іх прапанова не будзе прадстаўленая і абмеркаванні не будуць завершаныя тым ці іншым чынам. Прэзідэнт ДОНАЛЬД ДЖ. ТРАМП

Раней стала вядома, што іранская дэлегацыя і Вэнс на перамовы ў Пакістан не лятуць. Такім чынам, сітуацыя вакол Ірана застаецца падвешанай, цэны на нафту — высокімі.
🤡 173
😁 24
💊 11
10
👍 10
🥴 2
1
🥰 1
😢 1
🖕 1
16 12.5K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Наша Ніва

22.8K
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Открыть в Telegram