avatar
Наша Ніва
@nashaniva
12.04.2026 23:55
Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Сачыць за падлікам галасоў у рэжыме рэальнага часу можна праз сайт ЦВК Венгрыі. Па выніках падліку 45% галасоў праеўрапейская партыя «Ціса» можа разлічваць больш як на дзве трэці мандатаў. Хоць падлічаныя пакуль пераважна вынікі галасавання на малых участках — а гэта вёскі, дзе папулярныя Орбан і яго партыя ФІДЭС. Падлік галасоў у Будапешце і вялікіх гарадах скончыцца пазней, бо там шматнаселеныя ўчасткі. Сацыялогія паказвала, што там «Ціса» дамінуе татальна.

На нашых вачах самая прарасійская і адначасова трампісцкая сіла Еўрасаюза цярпіць разгромную паразу. Орбан сам зрабіў гэтыя выбары фактычным рэферэндумам пра цывілізацыйны выбар Венгрыі і яе будучыню ў ЕС, і Орбан яго з трэскам прайграў.

І візіт віцэ-прэзідэнта ЗША, і заклікі Трампа яму не дапамаглі.

Беларусам істотна тое, што Орбан быў рупарам той плыні на Захадзе, якая заклікала ахвяраваць самастойнасцю Украіны (а значыць, і Беларусі) дзеля атрымання выгад ад Масквы — плыні, якая прапаноўвала размяняць Украіну на ласку Масквы, на танныя расійскія энергарэсурсы. І гэтая плынь прайграла. Украінцы могуць уздыхнуць з палёгкаю. Але не менш важна, што гэтыя выбары паказалі абмежаванасць рычагоў уплыву Масквы і Вашынгтона на еўрапейскія справы.
👍 305
91
🔥 74
🎉 19
👎 8
🤡 3
😁 1
💊 1
96 13.4K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Наша Ніва

22.8K
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Открыть в Telegram