Прычынай выдалення ютуб-каналаў БелТА, АНТ і СТБ былі санкцыі, накладзеныя на іх уласнікаў. Санкцыі на рупары лукашэнкаўскай прапаганды Еўрасаюзам і ЗША накладзеныя даўно. Пытанне, чаму цяпер нарэшце справа дайшла да іх імплементацыі
Адказу на гэтае пытанне пакуль няма і, магчыма, мы яго атрымаем толькі пасля велікодных святаў (у панядзелак у ЗША выхадны дзень).
Выдаленыя каналы мелі шмат падпісчыкаў і праглядаў, але толькі малюсенькая доля тых праглядаў былі з Беларусі. Сярод беларусаў яны не асабліва каму былі трэба. Лукашэнкава паства сочыць за правадыром праз ТВ і традыцыйныя СМІ. Гэтыя ж ютуб-каналы былі скіраваныя пераважна на ватнікаў усіх краін і падмянялі сабой даўно заблакаваную расійскую прапаганду.
На інфармацыйны расклад унутры Беларусі іх блакаванне вялікага ўплыву мець не будзе. Але самі лічбы паднімалі настрой прапагандыстам і матывавалі іх, бо апраўдвалі іх фінансаванне.
Цяпер лукашысты пагражаюць блакаваннем ютуба, а таксама «асіметрычнымі мерамі». Якія то будуць меры, пакуль не канкрэтызуецца. У мінулым яны ў адказ амаль заўсёды білі па сваіх, па беларусах: як фізічна, рэпрэсіямі, так і ўсё новымі абмежаваннямі свабоды інфармацыі.
❤77
🎉65
👍22
💯9
🙏6
😁4
🖕4
🤬2
😭2
👎1
💩1
30 12.5K
Обсуждение
0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram