avatar
Наша Ніва
@nashaniva
19.03.2026 20:26
Наша Ніва Фото: ❗️У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс Палітычнаму блогеру, стваральніку праекта 1863x і аднаму з ініцыятараў святкавання 100-годдзя БНР, прысудзілі 13 гадоў зняволення. Яго палічылі адным з арганізатараў масавых пратэстаў. Пакуль Эдуард быў у зняволенні, у яго нарадзілася дачка Эмілія. Яна яшчэ ні разу не бачыла тату ўжывую.
Мікалай Статкевіч: Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі!

«Радуемся разам з роднымі вызваленых і сумуем разам з тымі, хто пакуль не дачакаў сваіх любімых, сваіх каханых на волі. Самых небяспечных яны аддаюць апошнімі. Небяспечных — тых, хто, па меркаванні рэжыму, захаваў годнасць і прагу свабоды для нашай краіны. Сіл вам і мужнасці дачакаць. Мы — з вамі.

Мы ўдзячныя ўрадам дэмакратычных краін, усім, хто спрычыніўся да вашага вызвалення!

Веру, што і ўсе беларусы дачакаюць Свабоды», — напісаў Мікалай Статкевіч у сваім тэлеграм-канале @statkevichm.
305
💔 41
🙏 24
👍 6
🔥 2
🤡 2
👎 1
😢 1
🤮 1
10 13.1K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Наша Ніва

22.8K
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Открыть в Telegram