Еўрарадыё | Еврорадио
Видео:
Спецыялістка па "хаацічэскіх цэнах" і "трэндах-брэндах" Надзея Каткавец стала кандыдаткай навук. Яна паспяхова абараніла дысертацыю на тэму "Механізм дзяржаўнага рэгулявання развіцця аграпрамысловай вытворчасці Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах". Рашэнне аб прысваенні ступені было прынятае 3 чэрвеня.
Цяпер ужо кандыдатка эканамічных навук заяўляе пра неверагодныя вынаходкі і карысць свайго даследавання. Цытата з аўтарэферату, якую нават немагчыма перакласці:
"рекомендации по стимулированию агропромышленного производства с учетом целевых параметров на базе организационно-экономического механизма высокоэффективных специализированных зон, обеспечивающие комплексную реализацию потенциала крупнотоварного производства на принципах кооперации и интеграции, содержащие методику обоснования резервов и целевых критериев эффективности на уровне регионов, а также инструменты их реализации на основе сквозной системы мотивации повышения производительности".
Відэа: на той момант намесніца міністра сельскай гаспадаркі Каткавец (вядома, яшчэ не кандыдатка эканамічных навук) спрабуе патлумачыць, чаму бульба падаражэла да долара за кіло.
Надзея Каткавец вяртаецца ў "вялікую палітыку". Сёння Лукашэнка прызначыў яе сваёй памочніцай — інспектаркай па Магілёўскай вобласці.
Папярэдняе вядомае месца працы Каткавец — Беларуская нацыянальная біялагічная карпарацыя. Створаная ў 2016-м, яна збіралася быць перадавым стартапам. Але адбылося банальнае і прадказальнае: сёння БНБК
не можа выжываць без дапамогі ад уладаў і папросту высмоктвае грошы з бюджэту.
Нядаўна Каткавец
стала кандыдаткай навук. А на відэа, знятым яшчэ калі яна была намесніцай міністра сельскай гаспадаркі, яна спрабуе патлумачыць, чаму бульба ў Беларусі падаражэла да долара за кіло.
Сёння прызначаныя яшчэ два памочнікі Лукашэнкі. Першы намстаршыні Гродзенскага аблвыканкама
Юрый Валеваты перасажваецца ў фатэль інспектара па Гомельскай вобласці. А выхадзец з КДБ
Дзмітрый Рэуцкі робіцца інспектарам па горадзе Мінску.
Обсуждение 2
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram