avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
21.05.2026 17:21
“Незаняты падлетак — гэта не толькі патэнцыйная ахвяра злачынства, але і рызыка ўключэння ў супрацьпраўныя дзеянні”,заявіў адзін з ідэоалагаў Мінабароны, падпалкоўнік Артур Бабаханян.

Праз гэта падлеткаў, якія скончылі 10 клас, сёлета масава адпраўляюць на 10-дзённыя вучэбна-палявыя зборы. Афіцэр перакананы, што у такіх летніках дзеці не мусяць мець вольнага часу:

“Цябе паднялі, пакармілі, правялі заняткі, зноў пакармілі, далі крыху адпачыць. Усе гаджэты, вядома, забралі. Зноў правялі з табой заняткі, запрасілі выступіць лідара грамадскай думкі, увечары паглядзелі фільм ваеннай тэматыкі, прымусілі памыцца, паклалі спаць, а з раніцы зноў паднялі“.


Падчас збораў пражываць вучні будуць ў намётавых мястэчках, таксама будуць вучыцца страляць на вайсковых палігонах. Бабаханян мяркуе, што за гэты час падлетак “навучыцца хоць нейкай самастойнасці".

Сёлета ў беларускіх летніках маюць адпачыць 400 тысяч дзяцей.
🤬 14
😁 10
💊 9
🤡 5
💩 4
💯 2
1
🖕 1
11 8 1.7K

Обсуждение 11

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram