avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
21.05.2026 16:26
Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя ператрусы ў мінскіх кватэрах з’ехаўшых актывістаў.

Сярод тых, да каго прыйшлі ў чацвер, — праваабаронца “Вясны” Уладзь Лабковіч, якога выдварылі з Беларусі ў сакавіку. Па яго словах, вобшук адбыўся ў межах новай крымінальнай справы, узбуджанай за яго дзейнасць пасля вызвалення з турмы.

Паводле Лабковіча, санкцыя на ператрус выданая Генеральнай пракуратурай, што сведчыць аб цяжкасці абвінавачванняў.

"Вясна" дадае, што частка сённяшніх ператрусаў звязаная з удзелам у святкаваннях Дня Волі ў Варшаве і Вільні.
🤬 37
😁 2
👏 1
🖕 1
5 6 1.6K

Обсуждение 5

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram