Уладзімір Зяленскі параіў беларускім уладам “быць у тонусе” і разумець рэальныя наступствы ў выпадку агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны.
“Мы памятаем, што ў 2022 годзе наступленне было і з тэрыторыі Беларусі. Мы гэтага не забудзем", — дадаў прэзідэнт Украіны, знаходзячыся недалёка ад беларуска-украінскай мяжы — у Славуцічы.
У той жа час Лукашэнка заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім дзе заўгодна — хоць у Беларусі, хоць ва Украіне. А яшчэ — што Беларусь рыхтуецца да вайны.
“А ўжо будзе вайна ці не — гэта не ад нас залежыць”, — дадаў беларускі кіраўнік.
Гэта той выпадак, калі Лукашэнка мае рацыю на ўсе 100%, — піша палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман:
Пра што размаўляць прэзідэнту Украіны з галоўным (і адзіным паўнавартасным) саюзнікам ворага, які да таго ж сам прызнае, што ад яго пытанні вайны і міру не залежаць?
👍25
🤡9
🔥5
🤔1
💩1
🖕1
🤝1
1 8 1.7K
Обсуждение
1
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсуждение 1
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram