avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
21.05.2026 14:37
Праект К6 Live, які пачынаўся як музычнае шоў на ютубе а вырас у магутны беларускі незалежны музычны рух у Варшаве, просіць падтрымкі.

За 10 месяцаў існавання К6 Live падарыў аматарам беларускай музыкі 5 унікальных выпускаў з беларускімі гуртамі Lubber Louie, LÖS band, Сербскі Нож, Ковельскія Псы, Кміт-ансамбль. А яшчэ — стаў платформай для андэграўднай сцэны з вечарынамі і канцэртамі, аб’яднаўшы музыкаў, паэтаў і слухачоў.

У планах — 6 выпускаў і серыя лайв-канцэртаў. Вішанькай на торце мае стаць святочны фінальны эпізод да дня народзінаў праекта з выступам višniovy tort. На яго і збіраюцца грошы.

Стваральнікі праекта кажуць, што для іх К6 — гэта спосаб дакументаваць тое, што адбываецца з беларускай музыкай сёння: як яна змяняецца, выжывае, пераязджае і працягвае існаваць нават пасля разбурэння звыклых сцэн і інфраструктуры.

Дык давайце ж дакументаваць разам! Зрабіць гэта можна тут: https://gronka.org/#/causes/recmGgge8LMzAZSFD
28
💩 1
🥴 1
10 1.8K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram