avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
21.05.2026 14:18
Фінансавыя паказчыкі медыяхолдынга, якім кіруе нявестка Лукашэнкі, сталі "дзяржаўнай падатковай таямніцай". Адпаведную пастанову выдаў Савет міністраў, заўважыла "Бюро".

Пад грыф "сакрэтна" трапілі амаль усе актывы, звязаныя з Ганнай Лукашэнка, больш вядомай як аўтарка тэкстаў песень Ганна Сялук. Гаворка ідзе пра "Музычную медыякампанію" (медыяпрадакшн), "Музычную частату" (яна акумулюе дзейнасць трох радыёстанцый) і нават нядаўна створанае рэкламнае агенцтва "Крэатыўны код".

Апошні год сям’я Лукашэнкі актыўна хавае структурныя і фінансавыя даныя кампаній, звязаных з імі асабіста ды іх блізкімі сябрамі. Раней была засакрэчаная фінансавая справаздачнасць фірмаў, якія кантралююць старэйшыя сыны Лукашэнкі — Віктар і Дзмітрый.

На запыт "Бюро" аб прычынах сакрэтнасці прыватных фірмаў Міністэрства па падатках і зборах адказала, што "раскрыццё запытанай інфармацыі заканадаўствам не прадугледжана".
💩 23
😁 3
🤮 1
👌 1
🌭 1
2 1.5K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram