avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
21.05.2026 13:26
Пасля прызнання ЕГУ “экстрэмістскай арганізацыяй” установу пакінулі 100 студэнтаў. І гэта лічба можа расці, заявіў у размове з “Радыё Свабода” рэктар універсітэта Вілюс Шадаўскас:

“Найбольшым наступствам ёсць тое, што некаторыя студэнты ўжо пакінулі вучобу, некаторыя патэнцыйна могуць пакінуць вучобу з прычыны пагрозаў іхным семʼям і ім самім”.

Рэктар кажа, што найбольшы адток студэнтаў здарыўся з 14 красавіка па 14 траўня.

Мы пачалі навучальны год з 1600 студэнтамі. Гэта разам з спецыялізаванымі школамі пры ЕГУ. А на 1 сакавіка, калі пачаўся наш другі семестар, у нас было 1129 студэнтаў. Такім чынам, на гэты момант ва ўнівэрсітэце каля 1000 студэнтаў. 100 сышлі праз яго “экстрэмісцкі” статус.


Рэктар дадае, што 70-75% студэнтаў ЕГУ — беларусы. Ён не выключае, што наступны прыём студэнтаў беспасярэдне з Беларусі будзе вельмі складаным.
🤬 18
😢 10
🤯 5
😁 3
2
👍 2
1 2 1.6K

Обсуждение 1

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram