🎞️
Варшава! 25 красавіка || Спадчына «чарнобыльскага» руху праз 40 год
Ці ведалі вы, што многія інтэрв’ю, запісаныя для кнігі Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, можна паглядзець у публічна даступным архіве? Гэтыя запісы — унікальнае акно ў час, калі навукоўцы і дактары яшчэ не баяліся гаварыць праўду пра катастрофу.
Запрашаем на сустрэчу з гісторыкам Уладзімірам Валодзіным і актывісткай Таццянай Новікавай, каб даследаваць спадчыну чарнобыльскага руху.
Чаму варта прыйсці:
👉
Пачуць «нецэнзурную» версію: Уладзімір Валодзін распавядзе пра архіўныя відэаінтэрв’ю
Святланы Алексіевіч і Таццяны Логінавай (1995-1996). Гэтыя запісы леглі ў аснову «Чарнобыльскай малітвы», а цяпер захоўваюцца ў Будапешце.
👉
Жывая гісторыя: як грамадства змагалася з наступствамі аварыі і чаму гэты досвед важна перадаць наступным пакаленням?
👉
Рэфлексія: чаму наша памяць пра Чарнобыль сёння становіцца фрагментарнай?
🕒
25 красавіка ў 14:00
📍 Беларускі Моладзевы ХАБ (ul. Dożynkowa 6A, Варшава)
🎟️ Уваход вольны
Фота на вокладцы:
vytoki.net
Падзея праходзіць у межах кампаніі «Пасля Чарнобыля: 40 дзён разважанняў пра здароўе, памяць і будучыню» (
«Зялёная сетка»,
«Экадом»,
Альянс «Зялёная Беларусь») пры падтрымцы Dialog büro