avatar
Экодом
@ecohomengo
13.04.2026 14:39
🎞️ Варшава! 25 красавіка || Спадчына «чарнобыльскага» руху праз 40 год

Ці ведалі вы, што многія інтэрв’ю, запісаныя для кнігі Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, можна паглядзець у публічна даступным архіве? Гэтыя запісы — унікальнае акно ў час, калі навукоўцы і дактары яшчэ не баяліся гаварыць праўду пра катастрофу.
Запрашаем на сустрэчу з гісторыкам Уладзімірам Валодзіным і актывісткай Таццянай Новікавай, каб даследаваць спадчыну чарнобыльскага руху.

Чаму варта прыйсці:

👉 Пачуць «нецэнзурную» версію: Уладзімір Валодзін распавядзе пра архіўныя відэаінтэрв’ю Святланы Алексіевіч і Таццяны Логінавай (1995-1996). Гэтыя запісы леглі ў аснову «Чарнобыльскай малітвы», а цяпер захоўваюцца ў Будапешце.

👉 Жывая гісторыя: як грамадства змагалася з наступствамі аварыі і чаму гэты досвед важна перадаць наступным пакаленням?

👉 Рэфлексія: чаму наша памяць пра Чарнобыль сёння становіцца фрагментарнай?

🕒 25 красавіка ў 14:00
📍 Беларускі Моладзевы ХАБ (ul. Dożynkowa 6A, Варшава)

🎟️ Уваход вольны

Фота на вокладцы: vytoki.net

Падзея праходзіць у межах кампаніі «Пасля Чарнобыля: 40 дзён разважанняў пра здароўе, памяць і будучыню» («Зялёная сетка», «Экадом», Альянс «Зялёная Беларусь») пры падтрымцы Dialog büro
12
🔥 6
10 212
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Экодом

339
Новости одной из старейших некоммерческих экологических организаций Беларуси Экодом. Про наши права на безопасную окружающую среду и экологический образ жизни.
Обсуждай экопроблемы с нами в чате:https://t.me/ecohome_chat
По всем вопросам: @ecohometeam
Открыть в Telegram