avatar
Экодом
@ecohomengo
16.04.2026 14:31
📍 «Чарнобыльскі Шлях»—2026 у Вільні: далучайцеся да мерапрыемстваў 26 красавіка

Запрашаем далучыцца да памятных акцый, прысвечаных 40-й гадавіне катастрофы на ЧАЭС. Гэта дзень, калі мы ўшаноўваем памяць ліквідатараў (-к) і нагадваем свету пра важнасць экалагічнай бяспекі.

🗓 Расклад падзей:

12:00 — Ускладанне кветак
Урачыстая цырымонія памяці з удзелам дыпламатаў (-к) і прадстаўнікоў (-ц) Офіса Святланы Ціханоўскай.
📍 Месца: помнік «Маці Чарнобыля» (Парк Сапегаў).

13:00 — Забег і велапрабег
📍 Старт: ад помніка «Маці Чарнобыля» адразу пасля ўскладання кветак.
🏁 Маршрут: 3,5 км да плошчы Кудзіркі.

13:00 — Мітынг і канцэрт
📍 Месца: плошча Вінцаса Кудзіркі. З удзелам беларускіх і літоўскіх палітыкаў.

⚫🟡 Па магчымасці выкарыстоўвайце ў вопратцы традыцыйныя колеры акцыі — чорны і жоўты.

🤝 Мерапрыемствы арганізуюць Экадом, «Дапамога», Офіс Святланы Ціханоўскай, Зялёная сетка
і «Зялёная Беларусь».

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў. Памятаем мінулае — дбаем пра будучыню! 🌍
🔥 10
3
12 478
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Экодом

339
Новости одной из старейших некоммерческих экологических организаций Беларуси Экодом. Про наши права на безопасную окружающую среду и экологический образ жизни.
Обсуждай экопроблемы с нами в чате:https://t.me/ecohome_chat
По всем вопросам: @ecohometeam
Открыть в Telegram