avatar
Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
@christianvision
15.05.2026 11:22
Каталіцкую верніцу і журналістку Ціну Палынскую дадалі ў спіс «экстрэмістаў»

Яе імя і імя яе старэйшай дачкі Маргарыты Рабіновіч сёння з'явілася ў абнаўленні спіса «экстрэмістаў».

Ціна і яе старэйшая дачка Маргарыта Рабіновіч былі затрыманы ў траўні 2025 года і змешчаны пад варту па крымінальнай справе паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Іх справа можа быць звязана з рашэннем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» прафесара Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фармаваннем». Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні сярод беларускіх грамадзян.

Раней мы паведамлялі, што кожнай далі па два гады калоніі і штраф. Пры гэтым пракурор патрабаваў для жанчын па 2,5 года пазбаўлення волі.
😢 8
🙏 2
🕊 2
🔥 1
🥴 1
💔 1
3 553

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram