Каталіцкую верніцу і журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады
Ціна і яе старэйшая дачка
Маргарыта Рабіновіч былі затрыманы ў траўні 2025 года і змешчаны пад варту па крымінальнай справе паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Іх справа можа быць звязана з рашэннем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» прафесара
Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фармаваннем». Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні сярод беларускіх грамадзян.
Цяпер стаў
вядомы прысуд: кожнай далі па два гады калоніі і штраф. Пры гэтым пракурор патрабаваў для жанчын па 2,5 года пазбаўлення волі.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram