avatar
Белсат
@belsat
29.07.2026 09:25
Белсат Фото: Літоўскія службы выявілі каля самай мяжы з Беларуссю таемны падземны тунэль Памежнікі натрапілі на яго дзякуючы спецыяльным тэхнічным сродкам, якія фіксуюць падземныя вібрацыі. Тунэль не быў скончаны, таму выхаду на паверхню з літоўскага боку ў яго не было. З дапамогаю экскаватару літоўцы выкапалі гэты выхад, патрапілі ў падкоп і зразумелі, што ён пачынаецца на тэрыторыі Беларусі прыкладна за 5 метраў да лініі дзяржаўнай мяжы. Пасля правядзення неабходных працэсуальных дзеянняў тунэль быў завалены зямлёю. ✅ Чытайце на сайце 🔗 Лінк для тых, хто ў Беларусі
🇱🇹 Літва знайшла чарговы недабудаваны тунэль на мяжы з Беларуссю

Пры набліжэнні літоўскіх памежнікаў каля 20 чалавек у цывільным адзенні ўцяклі ўглыб тэрыторыі Беларусі.

Тунэль знаходзіўся ў Варэнскім раёне каля вёскі Пяртако і быў каля 11 метраў у даўжыню. Ён праходзіў пад ручаём, па якім ідзе беларуска-літоўская мяжа, і выходзіў на літоўскую тэрыторыю паміж дзяржаўнай мяжой і памежнай агароджай, якая ўсталяваная трохі падалей ад берагу.

Далей яго яшчэ не паспелі дакапаць, таму трапіць у Літву праз гэты ход было немагчыма. У выніку праход быў засыпаны.

Нагадаем, некалькі дзён таму ўжо выявілі падземны тунэль каля мяжы з Беларуссю з дапамогаю абсталявання для пошуку падземных пустотаў.
🤬 6
1
4 364

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Белсат

14.8K
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.

Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.

↓ Важныя спасылкі ↓

📲 cde34rfv.ovh

taplink.cc/belsat
Открыть в Telegram