🇵🇱🇱🇻
Мігранты зноў пачалі штурмаваць польскую мяжу. А Эстонія пачала дапамагаць Латвіі з аховай
Пазаўчора польскія памежнікі зафіксавалі толькі 2 спробы нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, але ўжо ўчора іх колькасць
вырасла да 28.
На латвійскім кірунку ў аўторак зафіксавалі 15 спробаў незаконнага перасячэння мяжы. Хоць у апошнія тыдні латвійскія памежнікі рэгулярна паведамлялі
пра сотні такіх спробаў за содні.
Праз гэта Эстонія
накіравала ў Латвію дадатковых памежнікаў і паліцыянтаў для ўзмацнення. Улады Эстоніі кажуць, што апошнімі днямі затрымалі больш за 30 мігрантаў, якія трапілі ў краіну праз Беларусь і Латвію.
Обсуждение 1
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram