Расея абвясціла стваральніка Telegram у міжнародны вышук. Мэсэнджар адрэагаваў вядомым жэстам
Афіцыйны акаўнт мэсэнджару ў сацсетцы
X.com апублікаваў фота Паўла Дурава, які паказвае сярэдні палец.
Цяпер Дурава ў Расеі
абвінавачваюць у «садзейнічанні тэрарыстычнай дзейнасці». Паводле ФСБ, адміністрацыя Telegram не выдаляла каналы, чаты і боты, якімі карысталіся ўкраінскія спецслужбы.
Гаворка ідзе пра чат-бот знаёмстваў «Дайвінчык/Leo», які нібыта выкарыстоўваўся для вербавання расейскіх грамадзянаў у дыверсійную дзейнасць. Таксама расейскія ўлады кажуць, што з 2022 года ў краіне было зарэгістравана каля 153 тысяч злачынстваў, у якіх выкарыстоўваўся Telegram.
Обсуждение 1
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram