☝️
Ва Украіне ініцыююць крымінальную справу супраць Лукашэнкі
Офіс прэзідэнта
Украіны перадаў у Генеральную пракуратуру зварот
Беларускага дэмакратычнага форуму пра крымінальны пераслед
Лукашэнкі за саўдзел у вайне.
«Дасланы зварот скіраваны ў офіс Генеральнага пракурора з просьбаю разгледзець згодна з кампетэнцыяй, пры наяўнасці падставаў прыняць адпаведныя захады рэагавання і праінфармаваць пра вынікі».
Ліст такога зместу Беларускі дэмакратычны форум атрымаў ад намесніка кіраўніка
Офісу прэзідэнта Украіны Алега Татарава.
Аўтары звароту заўважаюць, што Лукашэнку можна прыцягнуць да адказнасці за «вядзенне агрэсіўнай вайны, вайсковыя злачынствы, фінансаванне тэрарызму, замах на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, прапаганду вайны і генацыд».
У адміністрацыі
Лукашэнкі на запыт Reuters гэтае пытанне не пракаментавалі. Офіс прэзідэнта і Генпракуратура
Украіны таксама не далі дадатковых каментароў.
Больш чытайце па спасылцы. 👈
Обсуждение 1
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram