Белсат
Фото:
🇵🇱 Польскія спецслужбы адрэагавалі на папярэджанні МЗС Беларусі пра тэракт
Польскія службы ніколі не пагарджаюць ніводным трывожным сігналам і да ўсёй інфармацыі пра магчымыя пагрозы падыходзяць з належнай сур'ёзнасцю і рашучасцю
– так пракаментаваў звесткі пра тэракт прэс-сакратар польскіх спецслужбаў Яцэк Дабжыньскі. Пры гэтым ён не агучыў, ці робяцца нейкія захады ў гэтай справе:
У такіх выпадках ніякія спецслужбы ў свеце на гэтым этапе не інфармуюць, ці робяць яны нейкія крокі і якія менавіта.
Нагадаем, што ўчора МЗС Беларусі перадаў польскаму дыпламату дакументы, у якіх сцвярджаецца, што беларускі грамадзянін рыхтуе тэракт, скіраваны супраць двух дзяцей неназванай беларускай актывісткі ў Польшчы.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
✅ Чытаць з Беларусі
🇵🇱
У польскім МЗС лічаць, што папярэджанне ад беларускіх калегаў пра падрыхтоўку тэракту ў Польшчы магло быць зроблена з прапагандысцкімі мэтамі
Такую думку ў размове з журналістамі
@zerkalo_io выказаў прэс-сакратар ведамства
Мацей Вевюр.
«Такія папярэджанні не змяшчаюцца на інтэрнэт-сайтах. У мяне дзіўнае адчуванне, што мэты ў беларускага МЗС маглі быць іншымі, чымся проста папярэджанне. Гэта магло быць зроблена ў мэтах прапаганды»
У той жа час прадстаўнік польскага МЗС зноў падкрэсліў, што да падобных сігналаў дзяржаўныя органы Польшчы ў любым выпадку ставяцца цалкам сур'ёзна.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram