Сёння 40 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Віцебскіх ліквідатараў у жывых усё меней
Гэтыя мужныя людзі засталіся на нашых
архіўных здымках - падчас акцый “Вянок памяці”, якія ладзіліся па ніцыятыве саміх ліквідатараў. Яшчэ ў 2010-я яны вырашылі пускаць жалобны вянок па Дзвіне ў дзень трагедыі. “Заўчасна памерлым чарнобыльцам – ад нас, жывых. Вечная памяць!” – штогод пісалі на стужцы.
Аднак мясцовыя ўлады расцэньвалі гэта як праяву “апазіцыйнасці” – акцыя праходзіла пад наглядам міліцыянтаў і перыядычныя загады разысціся.... Высокі сівы чалавек з бародкай - палкоўнік Анатоль Гнеўка, які адбыў у зоне заражэння 5 месяцаў замест належных 3-х. Ен настойваў, каб адну з вуліц у Віцебску назвалі ў памяць пра ліквідатараў аварыі, каб ім вярнулі адабраныя ільготы, каб усталявалі памятны знак. Летась спадар Анатоль пакінуў гэты свет, так і не дачакаўшыся увасаблення сваіх прапановаў... Адзінае, на што пагадзіліся ўлады, – гэта на царкоўны малебен 26 красавіка, але пускаць вянок памяці – забаранілі.
Обсуждение 1
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram