Выклалі версію 0.9 пераклада Сталкера 2!
У новай версіі больш за тысячу радкоў выпраўленняў і стылістычных паляпшэнняў ад Аляксандра Клюева aka PlagaMedicum. Таксама дзякуем
ShagraeL_BY за плэйтэстынг і заўважаныя хібы.
Няпоўны спіс выпраўленняў:
- выкарыстанне "аб" і "пра"
- дакладнасць стральбы цяпер трапнасць стральбы
- Касы цяпер карэктна Косы
- стандартызаванае яканне
- палепшана выкарыстанне скарачэнняў як "зара(з)"
- дадзеныя цяпер карэктна даныя
- шмат выпраўленых канчаткаў
- Беларуская мова цяпер называецца Беларускай (але гэта працуе толькі ў беларускай версіі, на жаль)
Спасылка:
Google Drive
Для ўсталёўкі трэба спампаваць архіў bel_stalker_v0_9.zip, разархіваваць і скапіраваць змест папкі Paks у папку
S.T.A.L.K.E.R. 2\Content\Stalker2\Content\Paks і змест папкі Cutscenes у папку
S.T.A.L.K.E.R. 2\Content\Stalker2\Content\Movies\TempCutscenes\Cutscenes
Нагадваем, што заўважаныя хібы можна дасылаць проста ў асабоўку
@trasiankus_editor ці дасылаць PR-ы ў
рэпазіторый з перакладам
Обсуждение 2
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram