Аўстралія зробіць мапу Альянса больш разнастайнай і прыгожай!
Анатоль Лябедзька перакананы, што Альянсу дэпутацкіх групаў “За дэмакратычную Беларусь” ужо цесна ў межах еўра-атлантычнай прасторы.
“Таму я зараз тут, у Канберы, ў Парламенце”, распавядае “Парламенцкаму каналу” дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы.
Святлана Ціханоўская пад час сустрэчы з спікерам Парламента, Мілтанам Дзікам (Milton Dick) паказала мапу краінаў, якія ўжо сталі чальцамі Альянса і сказала, што яна будзе больш прывабнай і разнастайнай, калі на ёй з’явіцца Аўстралія”.
Спікер, прадстаўнікі буйнейшых парламецкіх фракцый пагадзіліся папрацаваць над прапановай далучэння да Альянса.
“Першы крок зроблены”, - лічыць Анатоль Лябедзька. Ёсць цікавасць і палітычная воля. Засталося заразіць вірусам беларускасці парламентарыяў якія пагодзяцца ўвайсці ў групу.
Далучайся і будзем разам 🖌
https://t.me/parlamentbel
#аўстралія #парламент #ціханоўская #дэпутаты
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram