Анатоль Лябедзька: «Праект закона аб статусе добраахвотнікаў ўнесены ў Вярхоўную Раду»
Гэта стала вынікам працяглай працы, якая пачалася
ў сакавіку падчас круглага стала ў Кіеве. Ён быў арганізаваны разам з
Украінскай прызмай — радай знешняй палітыкі, а да дыскусіі далучыліся Міхаіл Падаляк, дарадца Офіса Прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, а таксама дэпутаты Вярхоўнай Рады і намеснік міністра па справах ветэранаў.
Паводле дарадцы, цяпер ёсць кароткі тэрмін, каб прапрацаваць і накіраваць свае прапановы да законапраекта. Першыя заўвагі і прапановы ўжо паступілі ад беларускіх добраахвотнікаў, і каманда Святланы Ціханоўскай перадала іх украінскаму боку.
Прыняцце гэтага закона стане важным крокам для вырашэння праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы, што ваююць за свабоду Украіны і Беларусі.
Анатоль Лябедзька:
«Сёння мы атрымалі пазітыўную навіну — праект закона ўнесены. Цяпер у нас ёсць вельмі кароткі тэрмін, каб даць свае прапановы.
Азнаёміцца з законапраектам можна па спасылцы.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram