avatar
МотолькоПомоги
Переслано от Светлана Тихановская
08.01.2025 18:24
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы

Сёння беларуская лідарка пачала працоўны візіт у Варшаву з сустрэчы з Дональдам Тускам – прэм’ер-міністрам Польшчы. Гэтая сустрэча становіцца асабліва значнай у сувязі са старшынствам Польшчы ў Радзе Еўропы з 1 студзеня і адкрывае новыя перспектывы для ўзаемадзеяння паміж польскімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Цягам гадзіны палітыкі ўздымалі важныя для беларусаў пытанні:
вырашэнне праблемаў, з якімі часцей за ўсё сутыкаецца беларуская дыяспара ў Польшчы;
мабільнасць беларусаў унутры краіны, у тым ліку – магчымасці пашырэння выдачы візаў;
шляхі вызвалення Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязняў у Беларусі;
сітуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі.

У тым ліку абмяркоўвалася і далейшае супрацоўніцтва паміж польскімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Туск адзначыў, што падчас старшынства Польшчы ў ЕС Беларусь будзе прыярытэтным напрамкам.

Святлана Ціханоўская:
«Адбылася вельмі цёплая і плённая сустрэча ў фармаце тэт-а-тэт. Удзячная польскаму ўраду і прэм’еру Туску за трывалую падтрымку беларусаў і паслядоўную пазіцыю ў стаўленні да рэжыму Лукашэнкі. Нашае супрацоўніцтва – гэта не толькі знак салідарнасці, але і ўнёсак у агульную барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў рэгіёне».
483
👍 134
🤡 30
41 21.9K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram