😍
Беларусы стварылі нейрамадэль агучкі на беларускай мове: паспрабаваць можна ўжо зараз!
У сеціве з’явілася дэма-версія ШІ-агучкі тэкстаў на беларускай мове. Дзякуючы распрацоўшчыкам ужо можна ператварыць у аўдыя ваш беларускі тэкст, агучыўшы яго рознымі галасамі, альбо загрузіць уласны файл з вашым голасам і агучыць ім якізаўгодна новы тэкст.
Паспрабаваць можна тут
Стваральнікі адзначаюць, што на дадзены момант праект знаходзіцца ў стадыі бэта, то-бок прама зараз кожны можа далучыцца да распрацоўкі і дапамагчы ствараць сапраўды годную беларускамоўную нейрасеткавую агучку.
Якім чынам можна дапамагчы?
Ахвяраваць свой голас.
Калі вы хочаце, каб у будучыні ШІ змог агучваць тэксты менавіта вашым голасам, тым больш вы ўжо маеце досвед у запісах аўдыё-кніг ці відэа, то можна
ахвяраваць свой голас на сайце donar.by, зрабіўшы
якасныя запісы
(стаць узорным донарам).
Знайсці добры голас і палепшыць яго.
Калі вы маеце досвед працы з Common Voice, то можна
заняцца пошукам у бібліятэцы галасоў, знайсці неабходным і палепшыць яго якасць іншымі нейрасеткамі.
Прапанаваць вашую ідэю і далучыцца да аднадумцаў.
Любая ідэя ў гэтай справе і любая дапамога будзе каштоўнай, таму можна далучыцца да чату —
@belarusai, дзе ў галінцы «Навучанне» прапануйце дапамогу альбо вашую ідэю. На дадзены момант, стваральнікі таксама шукаюць
ML-спецыяліста, які займаецца навучаннем TTS Text to Speech мадэлей.
Навіна на сайце
@motolkohelp
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram