Больш за палову немцаў - за поўнае закрыццё межаў для бежанцаў
За гэтую меру выказаўся 51% апытаных жыхароў Германіі. 62 % рэспандэнтаў лічаць, што многія прасіцелі прытулку і мігранты насамрэч не маюць патрэбы ў абароне, а хутчэй шукаюць эканамічных магчымасцяў або сацыяльных даброт, вынікае з вынікаў апытання, праведзенага сацыялагічным інстытутам Ipsos і Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.
Адначасова 69% немцаў падтрымліваюць права людзей шукаць абароны ад вайны ці пераследу ў іншай краіне. Дырэктар Ipsos UK Трынь Ту тлумачыць гэтую супярэчнасць тым, што ў многіх краінах людзі ў цэлым падтрымліваюць абарону бежанцаў, але скептычна ставяцца да яе рэалізацыі.
Усяго 30% немцаў лічаць, што мігранты паспяхова інтэгруюцца ў Германіі і толькі 35% прызнаюць іх пазітыўны ўнёсак у грамадства.
Згодна з вынікамі апытання, найбольшая падтрымка прыёму бежанцаў назіраецца ў Швецыі і Нідэрландах (78%), далей ідзе Гішпанія (76%).
@dw_belarus
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram