На гэтым тыдні праваабарончы цэнтр "Вясна" святкуе юбілей - 30 гадоў. Арганізацыя была створаная ў красавіку 1996 года падчас масавых акцый пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі і першапачаткова называлася "Вясна-96".
У 2022 годзе заснавальнік "Вясны", праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міра.
Рэдакцыя DW Беларусь віншуе "Вясну" са святам і дзякуе праваабаронцам, якія вось ужо 30 год не даюць загаснуць
струменю салідарнасці і грамадзянскай падтрымкі ў Беларусі.
Слова "струмень" у нямецкай мове гучыць амаль падобна - Strom, аднак у сучаснай мове ўжываецца ў значэнні "электрычная энергія".
Больш прыкладаў падабенства беларускай і нямецкай моваў - па хэштэгу #СлоўнiкDW.
@dw_belarus
Обсуждение 1
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram