26 красавіка 1989 года у Беларусі адбылася першая акцыя, прысвечаная аварыі на Чарнобыльскай АЭС - "Гадзіна смутку і маўчання". Ужо праз паўгода, восенню 1989 года, адбылася яшчэ адна акцыя - ужо ў фармаце шэсця: першы Чарнобыльскі шлях. Тады каля 30 тысяч чалавек прайшлі ад Парка Чалюскінцаў да сучаснай плошчы Незалежнасці.
"Гэта вельмі ўражвала. Людзі неслі чорныя транспаранты, на якіх былі напісаныя назвы раёнаў, адкуль яны прыехалі. Наперадзе неслі звон - той самы звон, які званіў паўгады таму на "Гадзіне смутку і маўчання" на гадавіну Чарнобыля. А потым на прыступках тагачаснага Педагагічнага інстытута на цяперашняй Плошчы Незалежнасці адбыўся мітынг", - успамінае першы Чарнобыльскі шлях Сяргей Навумчык, які тады асвятляў акцыю як журналіст.
Падрабязней пра гісторыю Чарнобыльскага шляху глядзіце ў нашым відэа на
YouTube-канале DW Беларусь.
@dw_belarus
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram