Арыштаваныя ў былога палітвязня Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён
У Беларусі на дзяржаўны аўкцыён выставілі дзве іконы, даўжніком па лоце пазначаны каталіцкі святар Генадзь Акалатовіч, піша "
Хрысціянская візія". Пасля яго вызвалення ў лістападзе 2025 года і вымушанага выезду з Беларусі ўлады, паводле рашэння суда, працягнулі канфіскацыю маёмасці для пагашэння "запазычанасці".
Гаворка ідзе пра дзве іконы: "Свяціцель Юліян, епіскап Кенаманійскі", (XIX - пачатак ХХ стагоддзя), якую ацанілі ў 700 беларускіх рублёў і "Уваскрасенне Хрыста з гроба" (другая палова -канец XVIII стагоддзя), пачатковая цана якой 4000 беларускіх рублёў. Абодва лота знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Раней паведамлялася, што ў Акалатовіча таксаса арыштавалі і выставілі на продаж аўтамабіль (яго прадалі) і невялікі зямельны ўчастак (яго спрабавалі прадаць, але пакупнікоў не знайшлося).
@dw_belarus
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram