avatar
DW Беларусь
@dw_belarus
17.04.2026 19:15
Па-беларуску выйшла кніга філосафкі Ханны Арэнт, якая вучыць думаць пра віну

Упершыню тэксты Арэнт загучалі па-беларуску, прэзентацыя кнігі "Пра чалавечнасць у цёмныя часы" адбылася 16 красавіка ў Вільнюсе. Арэнт, асвятляючы працэс над нацысцкім злачынцам Эйхманам, сфармулявала сваю вядомую канцэпцыю банальнасці зла. Галоўным яе адкрыццём стала тое, што злачынствы могуць здзяйсняцца без нянавісці - праз механічнае выкананне загадаў.

Укладальніца беларускага выдання Мары Луізэ Кнот расказала, что ўсё пачалося з пытання Святланы Алексіевіч пра калектыўную віну паводле Арэнт.
"Я тады сказала: у яе няма паняцця калектыўнай віны. Віна заўсёды індывідуальная - ты вінаваты толькі ў тым, што зрабіў сам, - узгадвае Кнот. - Але ёсць калектыўная адказнасць і спробы таталітарных рэжымаў навязаць людзям пачуццё віны".

Для беларускага чытача гэтая оптыка становіцца асабліва важнай пасля падзей 2020 года, калі пытанне асабістай адказнасці ў сістэме гвалту зрабілася вострым і непазбежным. Праз ідэі Арэнт можна ўбачыць, як людзі становяцца часткай рэпрэсіўнай машыны.

Філосафка Вольга Шпарага падкрэсліла, што ў тэкстах Арэнт прысутнічае глыбока аптымістычны погляд на чалавека:
"Яе ідэя ў тым, што людзі перш за ўсё звязаныя адно з адным, і вельмі важна, каб яны выходзілі ў публічную прастору і размаўлялі".

Падрабязней чытайце ў тэксце на сайце DW.

@dw_belarus
👍 9
4
🔥 1
3 1.6K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

DW Беларусь

8.2K
Канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.

Наши каналы:
@dwglavnoe: о главном, что происходит в России и мире
@dwrussian: о жизни в Германии

Для связи:
@DWBelarus_Feedback_Bot
Открыть в Telegram